Караткевич-босс🦍🇰🇿💸

0:00
0:00
Караткевич-босс🦍🇰🇿💸

Шэпчуць лісцем пажоўклым таполі,  Зоры робяць за кругам круг.  Я не бачыў цябе ніколі,  Мой маленькі нябесны друг. Узыдзі, мая зорка срэбная,  Над абшарамі нашых бароў,  У людзей жа на сёмым небе  Не было ніколі сяброў.  Не да неба ляцела іх сэрца,  А да ніў сваёй стараны.  Ўсе яны зямныя да смерці,  Але ты хіба не зямны?  Тут прыпала табе нарадзіцца,  Тут звычайныя людзі зямлі  Разгадалі тваю таямніцу  І сусвету цябе аддалі.  І, як многія, сэрцам чыстыя,  Што выходзяць з цемрай на бой,  Ты на працы згарыш калісьці,  Ўсё аддаўшы Радзіме сваёй.

1 Comments

Leave a comment

Author
7 years ago

See track description

User avatar
777
Total plays
22
Followers
6
Following

You may also like